LabourStart
QR код Сайта СПБ-Полоцк
Архивы

Спыніце дыскрымінацыю!

bnp_logo1Беларуски незалежны прафсаюз прыняў заяву у падтрымку работнікаў Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў, якія 25 сакавіка абвясцілі трохдзённую папераджальную галадоўку.http://belnp.org

 

Заява Беларускага Незалежнага прафсаюза

    Беларускі Незалежны прафсаюз падтрымлівае ўсе вылучаныя патрабаванні работнікаў Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў, якія 25 сакавіка абвясцілі трохдзённую папераджальную галадоўку.
Прычынай галадоўкі работнікаў бабруйскага завода стала дыскрымінацыя сябраў Свабоднага прафсаюзу. Яшчэ ў студзені, яго старшыня Міхаіл Кавалькоў запатрабаваў у адміністрацыі спыніць пераслед актывістаў (некаторыя з іх былі звольненыя) і ўступіць у перамовы з прафсаюзнай пярвічкай для выпрацоўкі і заключэння калектыўнага дагавора. Прафсаюз неаднаразова  папярэджваў, што калі гэтыя патрабаванні выкананыя не будуць, то ён абвесціць галадоўку.
Раніцай 25 сакавіка пяць сябраў Свабоднага прафсаюза Беларускага (СПБ) Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў абвясцілі папераджальную галадоўку.
Мы, Беларускі Незалежны прафсаюз патрабуе ад адміністрацыі завода і яго дырэктара Аграновіча А.Г. спыніць дыскрымінацыйныя дзеянні адносна Свабоднага прафсаюза Беларускага, пачаць перамовы з пратэстуючым актывам завода.
Памятайце, тысячы сябраў нашага прафсаюзу назіраюць за падзеямі ў Бабруйску. Мы выказваем поўную салідарнасць з нашымі братамі і сестрамі!
    Выканаўчае бюро БНП

Оставить комментарий

 Белорусский Конгресс демократических профсоюзов
Вступай в нашу группу
 Свободный профсоюз ПОЛОЦК
Свежие комментарии